"Засваенне ўрокаў Халакоста неабходна, дзеля таго, каб мы і нашы дзеці ніколі не сталі ахвярамі, ніколі не сталі катамі, ніколі не сталі абыякавымі назіральнікамі чужых трагедый" Іегуда Баўэр
Гэты сайт створаны удзельнікамі Міжнародных канферэнцый для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ "Выкладанне гісторыі Халакоста", якія праводзіліся ў Навагрудку ў 2004 - 2009 гадах.
Каардынатар праекта: Дзмітрый Кавальчук. Навуковы кіраўнік: Тамара Вяршыцкая - дырэктар Навагрудскага гістарычна - краязнаўчага музея. А таксама: Галіна Кавальчук - старшыня навагрудскай суполкі Таварыства беларускай мовы "Узвышша" Наталля Чарняўская - кіраўнік валанцёрскага атрада Навагрудскага гандлёва - эканамічнага каледжа. Джэма Няўжынская - выкладчык гісторыі СШ №7 Навагрудка. Таццяна Бабарыка - выкладчык сацыяльна - гуманітарных навук Навагрудскага прафесійна - тэхнічнага вучылішча № 193.